April 14th, 2017

Мянушка "бульбаш" - не за бульбу, а за мову. Дыскусія ў Facebook.

У кастрычніку 2016 г. пераглядалі версіі паходжання мянушкі "бульбаш" у Facebook. Прыйшоў да высновы, што мянушка ўзнікла ў савецкія часы ў савецкай арміі і прыдумалі яе не за ўяўную празмерную схільнасць беларусаў да ядзення бульбы, а за тое, што беларусы так яе называлі і ў рускай мове гэта выразна вылучалася. Г. зн. мянушку далі за само слова "бульба". А сама бульба ў савецкім армейскім побыце была ўсеагульным, інтэрнацыянальным элементам.
Спасылка на дыскусію: https://www.facebook.com/vitali.stanisheuski/posts/1413833528626694.

UPD: Падкаст на SoundCloud: Бульбаш. Чужая мянушка за сваю мову і фальшывы стэрэатып бонусам.