?

Log in

No account? Create an account

Дата беларускага Купалля

« previous entry | next entry »
Jul. 6th, 2015 | 11:34 pm

Дата беларускага Купалля 6 ліпеня - правільная. Пагартайце падшыўкі Нашай Нівы 1910 і 1911 года, тады свята прыпадала на ноч з 23 на 24 чэрвеня старога стылю. Гэту ж дату фіксуе і Кіркор у  ранейшай Живописной России (1882). А менавіта з тагачасных народных абрадаў Купалле і трапіла ў святы беларускага народу, які тады адраджаўся, г.зн.з канкрэтнай датай, а не тэарэтычнымі выкладкамі пра сонцастаянне і розніцу між юліянскім і грыгарыянскім календаром. Беларусы святкавалі Купалле так, як святкавалі, і калі яны прывязвалі гэта да хрысціянскага свята, якое святкавалася паводле адпаведнага календара, то на тое была іх воля. Калі нехта цікавіцца традыцыяй, то дзіўна тэарэтызаваць, а не прымаць яе як ёсць. Юліянскі каляндар быў у праваслаўнай царквы ВКЛ, працягнуўся ва ўніяцкай аж да 1839, калі яе скасавалі, і далей быў у праваслаўнай. То-бок, традыцыя святкаваць у дату, адрозную ад непасрэднай даты сонцастаяння, трывала стагоддзямі. Пад пытаннем - што было ў беларускіх каталікоў, г.зн.у той часткі ўніятаў, што не перайшла ў праваслаўе. Тут просьба да больш дасведчаных спецыялістаў асвятліць гэты момант. З афіцыйным прыняццем грыгарыянскага календара Купалле прыпала адпаведна на ноч з 6 на 7 ліпеня. Святкаваць Купалле раней - гэта нейкая мадыфікацыя традыцыя або, выбачайце, нейкае Неакупалле.

UPD. Маці пацвердзіла, што ў вёсцы святкавалі Купалле 6 ліпеня. Прычым абвергла нейкую сувязь з царкоўнымі святамі, бо тады пра іх не чулі ці іх не афішавалі (камунізм жа, нельга было).

UPD2. Трохі неэкспліцытна выказаўся наконт царкоўных святаў. Пра іх сувязь з Купаллем можна таксама прачытаць у Беларускай Энцыклапедыі: https://app.box.com/bielaruskaja-encyklapiedyja/1/2873452231/24387820207/1, старонкі 30-31.

Вытрымкі з кніг:







Link | Leave a comment |

Comments {2}

markiz_de_kiss

(no subject)

from: markiz_de_kiss
date: Jul. 7th, 2015 05:09 am (UTC)
Link

За апошні скан па руках даць

Reply | Thread

(no subject)

from: vital_stan
date: Jul. 7th, 2015 08:53 am (UTC)
Link

Дзякуй, патрабавальны чытач :). Выпраўлена.

Edited at 2015-07-07 10:42 am (UTC)

Reply | Parent | Thread